Ефросиния Лиозненская

23 сентября 2011

ТАТЬЯНА ПОДОЛЯК

Однажды спросила Ефросинию Леонидовну: ради чего стоит жить? Вспомнив фильм режиссра Клода Лелюша «Жить, чтобы жить», она сказала: «Тот дар (Божественный он или природный?), данный нам под названием «жизнь», стоит того, чтобы уважать его и не разбрасываться. Интересно жить тогда, когда ты постоянно стремишься сделать что–то новое, что–то открыть в себе – чтобы шло непрерывное насыщение души и сознания».

...Она родилась в Лиозненском районе Витебской области 25 ноября 1922 года. ...Она умерла в Минске 30 июня 2011 года. Наверное, неслучайно родители дали ей имя, знаковое для нашей Родины.

Профессор Ефросинья Бондарева со студентами журфака, 2001 год
Такой мы ее знали и любили. Профессор Ефросиния Леонидовна Бондарева со студентами журфака, 2001 г.

Ефросиния Бондарева невероятно любила Беларусь, культуру и традиции своего народа. Многие книги, статьи, рецензии сознательно и осознанно писала на роднай мове — это было ее принципиальной позицией.Из бесед с Ефросинией Леонидовной:

– Якія галоўныя ўрокі далі вам бацькі?

– Бацькі мае былі простымі людзьмі, сялянамі, і ўрокі іх ў асноўным працоўныя: стаўленне да зямлі, да жыцця… Яны ніколі не гаварылі мне слоў пра сумленнасць, чалавечую годнасць. Казалі: не лянуйся, працуй, дапамагай. Сям'я ў нас была вялікая, шасцёра дзяцей. Чацвёра нарадзіліся яшчэ да імперыялістычнай вайны, а як бацька вярнуўся дадому, з'явіліся я і малодшы брат Вася. Ён загінуў пад Віцебскам у Вялікую Айчынную. Узялі іх маладзенькіх, неабучаных — і адразу ў бой. Што яны маглі?.. Там жа загінуў і мой сябар дзяцінства Вася Гнуценка — маё першае каханне.

– Разам вучыліся ў школе?

– Разам заканчвалі 7 класаў. Потым я вучылася ў дзесяцігодцы ў Лёзна, а ён — у Віцебскім фінансавым тэхнікуме. Прыгожы сінявокі хлопец — і дагэтуль яго памятаю…

Якія яшчэ бацькоўскія ўрокі? Не ўкрадзі, не вазьмі чужога — зрабі сваё. Маці гаварыла: вучыся добра, як Яша, старэйшы брат. Ён загінуў у блакаду, быў студэнтам інстытута кінаінжынераў у Ленінградзе — рыхтаваўся стаць гукааператарам кіно. Можа, таму ў мяне і абудзілася цікавасць да кінематографа.

– А кім у дзяцінстве марылі стаць? Канешне ж, не кінакрытыкам?

– Хацела быць лётчыцай! Нават пісала ў Акадэмію імя Жукоўскага наконт паступлення.

– Чаму менавіта лётчыцай?

– У часопісе ўбачыла вельмі прыгожую форму лётчыцы. Да таго ж — вышыня, палёт… З наркамата абароны мне адказалі: у акадэмію прымаюць абмежаваную колькасць жанчын, але калі вы марыце туды паступіць — трэба напісаць міністру абароны… Думала я і пра геолагаразведачны інстытут — вабілі вандроўкі. Але калі закончыла дзесяцігодку, брат ехаў у Ленінград працягваць вучобу, забраў і мяне з сабой. Залічылі без уступных экзаменаў — як выдатніцу — на гістарычны факультэт універсітэта. Пайшла на гiстфак, бо толькi там iншагароднiм давалi iнтэрнат.

А мне хацелася на філфак. У Ленінградзе выпадкова даведалася, што ёсць Інстытут журналістыкі імя Вароўскага. Захацелася з наступнага, 1941–га года, вучыцца там (добра пiсала сачыненнi, супрацоўнiчала з раённым радыё). Планы перабiла вайна.

Здаўшы экзамены за першы семестр універсітэта, паехала ў Лёзна. Дырэктар школы Васіль Васільевіч Угалеў уладкаваў піянерважатай (на гэтай пасадзе я працавала яшчэ школьніцай). Адначасова супрацоўнічала з райгазетай. Частку заробленых грошай пасылала брату, каб мог працягваць вучобу (тады была прынята пастанова аб платным навучанні).

Пачалася вайна — я вельмі цяжка захварэла. Сляды той хваробы ўсё жыццё нашу… Пасля вызвалення Лёзненскага раёна працавала ў райгазеце. Не хапала нi шрыфтоў, нi паперы, пазычалi ў воiнскiх часцях. Але газету выпускалi — утраiх. Была i адказным сакратаром, i карэктарам, i лiтаратурным работнiкам. Потым з арміі прыйшла Люся Кісялёва, пазней яна закончыла кансерваторыю і стала вядомай артысткай оперы, заслужанай артысткай Беларусі Людмілай Ганеставай (прозвішча па мужу).

– Вы былі студэнткай першага набору аддзялення журналістыкі БДУ...

– Працавала ў газеце, кіравала мастацкай самадзейнасцю. Прыехалі ў Мінск на рэспубліканскі агляд самадзейнасці. У «маім» калектыве былі 22 чалавекі, удала выступілі. Я засталася ў Мінску: па накiраванні райгазеты прынялі на журфак, нават без атэстата за сярэднюю школу. Потым ужо мне перадалі з Ленінграда ўсе дакументы, яны захоўваліся ў архіве.

– Ваш муж – вядомы кінааператар Алег Ціханавіч Аўдзееў. Адна з яго апошніх работ – шматсерыйны фільм «Раман імператара». Цікава, а як пачынаўся раман Аўдзеева і Бондаравай?

– Алег Ціханавіч прыехаў у Беларусь пасля заканчэння ВГИКА ў сярэдзіне 1950–х гадоў. Я прысутнічала на здымках кінакарцін, заўважыла, што гэта вельмі сціплы хлопец. Любіць нешта спытаць, а яшчэ больш — сам расказаць. Пасябравалі, спадабаліся адзін аднаму. Потым у мяне з'явілася магчымасць купіць машыну, а ён здаў на правы — і мы паехалі ў падарожжа. Так і пажаніліся, ніякага вяселля ў нас не было.

– Ідэальны мужчына ў вашым уяўленні – гэта муж?

– Да мужоў заўсёды прэтэнзій шмат — і ў мяне таксама. Відаць, і ў яго да мяне прэтэнзій нямала. Але гэта не азначае, што ў ім няма рысаў прыемнага мужчыны. Клапатлівасць, дапамога, павага адзін да аднаго, інтэлігентнасць мыслення, інтэлектуальнасць… А ўвогуле, хіба можна вызначыць, што такое ідэальны мужчына?


(Она шутя называла мужа «народный художник»: Олег Тихонович, известный кинооператор, серьезно увлекается изобразительным искусством, историей железной дороги – все это реализовалось в серии живописных работ, где в поэтичной форме прослеживаются первые шаги отечественной железной дороги.

Олег Тихонович Авдеев совершил большой человеческий и мужской подвиг – без преувеличения: в последни годы Ефросінья Леонидовна тяжело болела, он постоянно был рядом…)


– Што, на ваш погляд, галоўнае ў жанчыне?

– Пра гэта ж гаварыў Карл Маркс: слабасць!..

Аднак асабіста я не лічу слабасць найлепшай рысай жанчыны.

– А якая найлепшая?

– Мне здаецца, як і для ўсякага чалавека, — мэтанакіраванасць. А яшчэ жанчына ў большай ступені чым мужчына, павінна браць на сябе хатнія клопаты, выхаванне дзяцей. У мяне толькі адзін сын. Можа, і дарэмна, трэба было хаця б двое ці трое выхаваць… Жанчыне, якая працуе ў такой сферы, як я, заўсёды трэба нешта чытаць, нешта глядзець, слухаць, быць у курсе ўсяго. Гэта няпроста — пры каласальнай нагрузцы — спалучыць прафесійнае і асабістае, захаваць імкненне да пазнання, мэтанакіраванасць, інтэлект, унутраную абаяльнасць, шчырасць, годнасць. Калі жанчына ўсё гэта не згубіла, то яна вартая павагі.

– Ці здараецца Вам плакаць?

– Здараецца, хіба ж я не чалавек?!. Слёзы — ад разумення ўласнага бяссілля нешта істотнае ўнесці ў агульны лад жыцця. Слёзы — і ад успамінаў. Бывае, што і пакрыўдзіць нехта незаслужана, — я балюча перажываю несправядлівасць.

– Ці ёсць учынкі, за якія раскайваецеся?

– Прамых, наўмысна злых учынкаў не памятаю. А памылкі былі: з вышыні часу разумееш, што ў некаторых сітуацыях трэба было паводзіць сябе больш тонка, больш лаяльна — у дачыненні да сына, мужа, да сваіх калег… Ёсць такое ўсведамленне, чаму ж не? І як крытык таксама іншы раз адчувала: можа, кагосьці пакрыўдзіла, надта рэзка сказала, а трэба было мякчэй… Хаця імкнуся так пісаць нават пра з'яву адмоўную, каб не пакрыўдзіць асобу. Хачу спадзявацца, што людзі, пра якіх пісала, з якімі сябравала, працавала і працую, усё–такі вераць: у мяне заўсёды былі сумленныя намеры зрабіць нешта лепшае.

– На працягу многіх дзесяцігоддзяў аксіёмай успрымалася ленінская фраза «З усіх мастацтваў найважнейшым з'яўляецца кіно»…

– Узгаданыя вамі ленінскія словы набылі іранічнае адценне — толькі невядома, у дачыненні да Леніна ці да сэнсавага напаўнення гэтых радкоў… Бясспрэчна тое, што кіно валодае багатымі магчымасцямі. І яно пацвярджала гэта нават тады, калі заахвочвалася міфалагізацыя рэчаіснасці. Што цяпер адбываецца з мастацтвам, і не толькі экранным? Добра гэтага яшчэ ніхто не ўсвядоміў. Яно згубіла арыенціры і, адмовіўшыся ад ранейшых прынцыпаў, набыўшы іншы змест, пачало ствараць аднавартасную прадукцыю. Экран захліснула чарноцце, порна, гвалт, прыйшоў зусім іншы герой. Калі раней ён быў часцей усяго ідэалізаваны, хоць сустракаліся і рэалістычныя тыпы, дык цяпер герой мусіць быць нейкім дэбільным, духоўна хваравітым… Многія нашы творцы ў новай сітуацыі не навучыліся ствараць фільмы, якія б захаплялі, а не шакіравалі. Рэжысёр–пакутнік Андрэй Таркоўскі справядліва лічыў кіно заняткам не столькі прафесійным, колькі маральным.

– Яшчэ ў 1920–я гады Маякоўскі напісаў іранічны верш «Кіно і віно»: «Я должен иметь доход от кино не меньше торговца вином». Заказчык зараз – рынак, а значыць менавіта ён дыктуе і вызначае творчую палітыку. Дык ці да мастацкіх ідэалаў, калі галоўным становіцца «таварнасць», «прадажнасць»фільмаў?

– Вытворчасць фільмаў каштуе вельмі дорага, таму ўсе лічаць грошы, і мастакі — не выключэнне. Вось і ўсчыняюцца размовы: а чаго ад кіно патрабаваць, гэта ж відовішча, пэўная арганізацыя адпачынку! Але ў кінематографа ёсць і іншыя традыцыі. Сённяшняя сітуацыя спрыяльная толькі для тых, хто ведае, дзе што можна ўзяць — а такія людзі не заўсёды таленавітыя…

– Прагнозы – рэч няўдзячная, і ўсё ж… Праблемамі кінамастацтва вы займаецеся з пасляваенных гадоў, многае ўбачана, асэнсавана. Якія, на ваш погляд, перспектывы ў нацыянальнага кінамастацтва?

– «Рынкавую» хваробу яно, напэўна, адолее. Але па стылістыцы, канфліктах, вобразнасці, дый па тэхнічных сродках усё шчыльней будзе злучацца з тэлевідовішчам. Арганічнай часткай нацыянальнай культуры кіно наўрад ці зробіцца без адзінай сістэмы вытворчасці і пракату, без сур'ёнай дапамогі дзяржавы.

Школа профессора Бондаревой

Так получилось, что журналистика и кино в жизни профессора Е. Л. Бондаревой — две стихии, которые всегда шли рядом и не только дополняли друг друга, но органично переплетались.

Ефросиния Бондарева — в числе основателей школы белорусской журналистики. Более полувека преподавала на журфаке БГУ. У нее был особый талант, дар Учителя. Мы, ее многочисленные ученики, сегодня с гордостью говорим, что вышли из школы профессора Бондаревой.

(Полная версия в «НЭ” № 7, 2011).

  1. Классики белорусского кино – кинокритик Е. Л. Бондарева, кинорежиссер М. Н. Пташук.
  2. Фестивальные встречи на журфаке: кинокритики Е. Бондарева и Л. Саенкова и народный артист России кинорежиссер Вадим Абдрашитов.
  3. «Учитель, воспитай ученика...» Профессор Ефросиния Бондарева, журналист Татьяна Подоляк.
  4. Июнь 1955–го. Такой мы ее не знали… 
форма заказа
Прайс-листы

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг